Друзья, за все время, что занимаюсь этим проектом (15 год пошёл), я не просил с его страниц о какой-либо личной нужде.

Но сегодня, я прошу вас молиться о чуде.

8.5 часов назад (20.02 17:00MSK) мою жену госпитализировали, на 24 недели беременности. Врачи говорят, что в ближайшие сутки они ожидают, что мы потеряем ребенка. И с их же слов, тут только если чудо произойдёт (но они не особо верят в чудеса и обнадёживать нас не хотят).

Я никогда не обращал внимания, на рассказы о чудесах, ибо мы верим в Него не потому, что он творит их или нет. Но сегодня, я прошу вас молить Господа, чтоб Он свершил чудо и явил себя в данной ситуации. Чтоб он укрепил мою супругу дал здоровье ей и малышу, и дал принять нам Его решение, каким бы оно не было.

Я верю, в то, что Господь, для исцеления призывает нас молиться друг-за-другу, и по молитве праведных многое происходит.

Да будет наш Господь Бог и Спаситель, за всё прославлен!

// Леонид. Администратор, проекта Библия Онлайн.

~~

Благослови, душа моя, Господа, и вся внутренность моя — святое имя Его.

Благослови, душа моя, Господа и не забывай всех благодеяний Его.

Он прощает все беззакония твои, исцеляет все недуги твои; избавляет от могилы жизнь твою, венчает тебя милостью и щедротами…

Адкрыцьцё, разьдзел 16

  1. І пачуў я з храма гучны голас, які казаў сямі анёлам: ідзеце і выліце сем чараў гневу Божага на зямлю.
  2. Пайшоў першы анёл і выліў чару на зямлю: і зрабіліся шкодныя і агідныя раны на людзях, якія мелі кляймо зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму.
  3. Другі анёл выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам зь мерцьвяка, і ўсё жывое сканала ў моры.
  4. Трэйці анёл выліў чару сваю ў рэкі і крыніцы водаў: і зрабілася кроў.
  5. І пачуў я анёла водаў, які казаў: праведны Ты, Госпадзе, Які ёсьць і быў, і сьвяты, бо гэтак судзіў;
  6. за тое, што яны пралілі кроў сьвятых і прарокаў, Ты даў ім піць кроў: яны вартыя таго.
  7. І пачуў я другога ад ахвярніка, які казаў: так, Госпадзе Божа ‹сеўладны, праўдзівыя і справядлівыя суды Твае.
  8. Чацьвёрты анёл выліў чару сваю на сонца: і дадзена яму было паліць людзей вагнём.
  9. І паліла людзей моцная сьпёка; і яны клялі імя Бога, які мае ўладу над гэтымі пошасьцямі, і не дадумаліся, каб узьнесьці Яму славу.
  10. Пяты анёл выліў чару сваю на трон зьвера: і зрабілася царства ягонае змрочнае, і яны кусалі языкі свае ад пакуты,
  11. і клялі Бога Нябеснага ад цярпеньняў сваіх і пошасьцяў сваіх.
  12. Шосты анёл выліў чару сваю ў вялікую раку Эўфрат: і высахла ў ёй вада, каб гатовы быў шлях царам з усходу сонечнага.
  13. І бачыў я, як выходзілі з вуснаў цмока і з вуснаў зьвера і з вуснаў ілжэпрарока тры духі нячыстыя, падобныя на жабаў:
  14. гэта дэманскія духі, што твораць азнакі; яны выходзяць да цароў зямлі ўсяго сьвету, каб сабраць іх на бітву ў той вялікі дзень Бога ‹сеўладнага.
  15. Вось, іду як злодзей: дабрашчасьнік — хто чувае і захоўвае адзеньне сваё, каб не хадзіць яму голым і каб ня ўбачылі сараматы ягонай.
  16. І ён сабраў іх на месца, якое называецца па-Габрэйску Армагедон.
  17. Сёмы анёл выліў чару сваю на паветра: і з храма нябеснага з трона пачуўся голас, які сказаў: збылося!
  18. І ўзьніклі маланкі, грымоты і галасы, і зрабілася вялікае трасеньне зямлі, якога ня бывала з таго часу, як людзі на зямлі. Такі землятрус! Такі вялікі!
  19. І горад вялікі распаўся на тры часткі, і гарады язычніцкія зруйнаваліся, і Вавілон вялікі ўзгаданы перад Богам, каб даць яму чару віна лютага гневу Ягонага.
  20. І счэзла кожная выспа, і гор ня стала;
  21. і град, велічынёю з талант, упаў зь неба на людзей; і клялі людзі Бога за пошасьці ад граду, бо пошасьць ад яго была вельмі цяжкая.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter