Друзья, за все время, что занимаюсь этим проектом (15 год пошёл), я не просил с его страниц о какой-либо личной нужде.

Но сегодня, я прошу вас молиться о чуде.

8.5 часов назад (20.02 17:00MSK) мою жену госпитализировали, на 24 недели беременности. Врачи говорят, что в ближайшие сутки они ожидают, что мы потеряем ребенка. И с их же слов, тут только если чудо произойдёт (но они не особо верят в чудеса и обнадёживать нас не хотят).

Я никогда не обращал внимания, на рассказы о чудесах, ибо мы верим в Него не потому, что он творит их или нет. Но сегодня, я прошу вас молить Господа, чтоб Он свершил чудо и явил себя в данной ситуации. Чтоб он укрепил мою супругу дал здоровье ей и малышу, и дал принять нам Его решение, каким бы оно не было.

Я верю, в то, что Господь, для исцеления призывает нас молиться друг-за-другу, и по молитве праведных многое происходит.

Да будет наш Господь Бог и Спаситель, за всё прославлен!

// Леонид. Администратор, проекта Библия Онлайн.

~~

Благослови, душа моя, Господа, и вся внутренность моя — святое имя Его.

Благослови, душа моя, Господа и не забывай всех благодеяний Его.

Он прощает все беззакония твои, исцеляет все недуги твои; избавляет от могилы жизнь твою, венчает тебя милостью и щедротами…

Малахія, разьдзел 1

  1. Прарочае слова Госпада Ізраілю праз Малахію.
  2. Я палюбіў вас, кажа Гасподзь. А вы кажаце: «у чым явіў Ты любоў да нас?» — Ці ж Ісаў ня брат Якаву? кажа Гасподзь; і аднак жа Я палюбіў Якава,
  3. а Ісава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і валоданьні ягоныя — шакалам пустыні.
  4. Калі Эдом скажа: мы спляжаны, але мы адновім разбуранае, дык Гасподзь Саваоф кажа: яны пабудуюць, а Я разбуру, і назавуць іх вобласьцю бязбожнаю, народам, на які Гасподзь угневаўся назаўсёды.
  5. І ўбачаць гэта вочы вашыя, і вы скажаце: узьвялічыўся Гасподзь над межамі Ізраіля!
  6. Сын шануе бацьку і раб — гаспадара свайго; калі Я — бацька, дык дзе пашана да Мяне? і калі Я — Гасподзь, дык дзе багавейнасьць перад Мною? кажа Гасподзь Саваоф вам, сьвятары, якія няславіце імя Маё. Вы кажаце: чым мы няславім імя Тваё?
  7. Вы прыносіце на ахвярнік Мой нячысты хлеб, а кажаце: чым мы няславім Цябе? — тым, што кажаце: трапеза Гасподняя ня вартая павагі.
  8. І калі прыносіце ў ахвяру сьляпое, ці ж ня блага гэта? альбо калі прыносіце кульгавае і хворае, ці ж ня блага гэта? Паднясі гэта твайму князю; ці будзе ён задаволены табою і ці ласкава прыме цябе? кажа Гасподзь Саваоф.
  9. Дык вось, малецеся Богу, каб зьлітаваўся з нас; а калі такое зыходзіць з рук вашых, дык ці ж можа Ён ласкава прымаць вас? кажа Гасподзь Саваоф.
  10. Лепей хто-небудзь з вас замкнуў бы дзьверы, каб дарма ня трымалі агню на ахвярніку Маім. Няма Майго ўпадабаньня да вас, кажа Гасподзь Саваоф, і прынашэньні з рук вашых не да спадобы Мне.
  11. Бо ад усходу сонца да заходу вялікае будзе імя Маё сярод народаў, і на ўсякім месцы будуць прыносіць фіміям імю Майму, чыстую ахвяру; вялікае будзе імя Маё сярод народаў, кажа Гасподзь Саваоф.
  12. А вы ганіце яго тым, што кажаце: трапеза Гасподняя ня вартая павагі, і прыбытак ад яе — ежа нікчэмная.
  13. Пры гэтым кажаце: вось колькі працы! і заняхайваеце яе, кажа Гасподзь Саваоф, і прыносіце крадзенае, кульгавае і хворае, і гэтакай самай якасьці прыносіце хлебны дарунак: ці ж магу з упадабаньнем прымаць гэта з рук вашых? кажа Гасподзь.
  14. Пракляты ілжывец, у якога ў статку ёсьць несапсаваны самец, і ён даў абяцаньні, а прыносіць у ахвяру Госпаду пашкоджанае: бо Я цар вялікі, і імя Маё страшнае ў народаў.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter