Друзья, за все время, что занимаюсь этим проектом (15 год пошёл), я не просил с его страниц о какой-либо личной нужде.

Но сегодня, я прошу вас молиться о чуде.

8.5 часов назад (20.02 17:00MSK) мою жену госпитализировали, на 24 недели беременности. Врачи говорят, что в ближайшие сутки они ожидают, что мы потеряем ребенка. И с их же слов, тут только если чудо произойдёт (но они не особо верят в чудеса и обнадёживать нас не хотят).

Я никогда не обращал внимания, на рассказы о чудесах, ибо мы верим в Него не потому, что он творит их или нет. Но сегодня, я прошу вас молить Господа, чтоб Он свершил чудо и явил себя в данной ситуации. Чтоб он укрепил мою супругу дал здоровье ей и малышу, и дал принять нам Его решение, каким бы оно не было.

Я верю, в то, что Господь, для исцеления призывает нас молиться друг-за-другу, и по молитве праведных многое происходит.

Да будет наш Господь Бог и Спаситель, за всё прославлен!

// Леонид. Администратор, проекта Библия Онлайн.

~~

Благослови, душа моя, Господа, и вся внутренность моя — святое имя Его.

Благослови, душа моя, Господа и не забывай всех благодеяний Его.

Он прощает все беззакония твои, исцеляет все недуги твои; избавляет от могилы жизнь твою, венчает тебя милостью и щедротами…

Выслоўі, разьдзел 16

  1. Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.
  2. Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.
  3. Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.
  4. Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.
  5. Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.
  6. Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.
  7. Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.
  8. Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.
  9. Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.
  10. У вуснах у цара — слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.
  11. Правільныя вагі і вагавыя шалі — ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.
  12. Агідная царам — дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.
  13. Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.
  14. Царскі гнеў — весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго.
  15. У ясным позірку цара — жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае — як воблака з позьнім дажджом.
  16. Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.
  17. Шлях у праведных — унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой.
  18. Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню — пыха.
  19. Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.
  20. Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны.
  21. Мудры сэрцам разумным назавецца, і салодкая мова дадасьць да навукі.
  22. Розум таму, хто мае яго, — крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных — дурнота.
  23. Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных.
  24. Прыемная мова — сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.
  25. Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі, але канец іх — да сьмерці.
  26. Працаўнік працуе на сябе, бо панукае яго рот ягоны.
  27. Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь палючы.
  28. Чалавек хітры сее разлад, а нагаворшчык разлучае сяброў.
  29. Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую;
  30. прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства.
  31. Вянок славы — сівізна на дарозе праўды.
  32. Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
  33. На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны — ад Госпада.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter