Псалтыр, псальма 95

  1. Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
  2. станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
  3. бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
  4. У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор — Ягоныя;
  5. Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
  6. Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
  7. бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
  8. «ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
  9. дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
  10. Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
  11. і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter