Псалтыр, псальма 61

  1. Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.
  2. Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
  3. ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
  4. бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
  5. Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
  6. бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
  7. Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму — з роду ў род,
  8. няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
  9. І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter