Псалтыр, псальма 151

  1. Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.
  2. Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
  3. Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
  4. Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
  5. Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
  6. Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter