Псалтыр, псальма 130

  1. Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.
  2. Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.
  3. Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, — Госпадзе! хто ўстоіць?
  4. Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.
  5. Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.
  6. Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта — раніцы, болей, чым варта — раніцы.
  7. Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,
  8. і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter