Псалтыр, псальма 126

  1. Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
  2. Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».
  3. Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
  4. Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
  5. Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
  6. Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter