Псалтыр, псальма 121

  1. Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
  2. Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
  3. Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
  4. ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
  5. Гасподзь — ахавальнік твой; Гасподзь — шата твая з правай рукі Тваёй.
  6. Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.
  7. Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
  8. Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter