Псалтыр, псальма 116

  1. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
  2. Я сказаў неабачліва: усякі чалавек — мана.
  3. Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
  4. Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
  5. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
  6. Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
  7. О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
  8. Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
  9. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
  10. у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter