Друзья, за все время, что занимаюсь этим проектом (15 год пошёл), я не просил с его страниц о какой-либо личной нужде.

Но сегодня, я прошу вас молиться о чуде.

8.5 часов назад (20.02 17:00MSK) мою жену госпитализировали, на 24 недели беременности. Врачи говорят, что в ближайшие сутки они ожидают, что мы потеряем ребенка. И с их же слов, тут только если чудо произойдёт (но они не особо верят в чудеса и обнадёживать нас не хотят).

Я никогда не обращал внимания, на рассказы о чудесах, ибо мы верим в Него не потому, что он творит их или нет. Но сегодня, я прошу вас молить Господа, чтоб Он свершил чудо и явил себя в данной ситуации. Чтоб он укрепил мою супругу дал здоровье ей и малышу, и дал принять нам Его решение, каким бы оно не было.

Я верю, в то, что Господь, для исцеления призывает нас молиться друг-за-другу, и по молитве праведных многое происходит.

Да будет наш Господь Бог и Спаситель, за всё прославлен!

// Леонид. Администратор, проекта Библия Онлайн.

~~

Благослови, душа моя, Господа, и вся внутренность моя — святое имя Его.

Благослови, душа моя, Господа и не забывай всех благодеяний Его.

Он прощает все беззакония твои, исцеляет все недуги твои; избавляет от могилы жизнь твою, венчает тебя милостью и щедротами…

Ёв, разьдзел 38

  1. Гасподзь адказваў Ёву з буры і сказаў:
  2. хто гэты, які азмрочвае наканаванае словамі бяз сэнсу?
  3. Аперажы сёньня сьцёгны твае, як муж: Я буду пытацца ў цябе, і ты адказвай мне:
  4. дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш.
  5. Хто паклаў меру ёй, калі ведаеш? альбо хто працягваў па ёй вяроўку?
  6. На чым умацаваны асновы яе, альбо хто паклаў кутні камень на ёй,
  7. пры ўсеагульнай радасьці ранішніх зорак, калі сыны Божыя ўсклікалі ад захапленьня?
  8. Хто зачыніў мора брамаю, калі яно вырвалася, выйшла як бы з чэрава,
  9. калі воблакі зрабіў вопраткаю ягонай і мглу пялёнамі ягонымі,
  10. і зацьвердзіў яму Маё вызначэньне, і паставіў завалы і браму,
  11. і сказаў: дагэтуль дойдзеш і не пяройдзеш, і тут мяжа пагардлівым хвалям тваім?
  12. Ці даваў ты калі ў жыцьці сваім загад раніцы і ці ўказваў зары месца яе,
  13. каб яна ахапіла краі зямлі і страсянула зь яе бязбожных,
  14. каб зямля зьмянілася, як гліна пад пячаткаю, і сталася, як рознаколерная вопратка,
  15. і каб адабралася ў бязбожных сьвятло іхняе і дзёрзкая рука іхняя паламалася?
  16. Ці сыходзіў ты ў глыбіню мора і ці ўваходзіў у дасьледаваньне бездані?
  17. Ці адчынялася табе брама сьмерці, і ці бачыў ты браму ценю сьмяротнага?
  18. Ці агледзеў ты шырыню зямлі? Растлумач, калі ведаеш усё гэта?
  19. Дзе дарога да жытлішча сьвятла, і дзе месца цемры?
  20. Ты, вядома, даходзіў да межаў яе і ведаеш сьцежкі да дома яе.
  21. Ты ведаеш гэта, бо ты быў ужо тады народжаны, і лік дзён тваіх вельмі вялікі.
  22. Ці ўваходзіў ты ў сховішчы сьнегу і ці бачыў ты скарбніцы граду,
  23. якія сьцерагу я на час смутны, на дзень бітвы і вайны?
  24. Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разносіцца ўсходні вецер па зямлі?
  25. Хто праводзіць пратокі для выліваньня вады і шлях граманоснай маланцы,
  26. каб падаў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма чалавека,
  27. каб насычаць пустыню і стэп і абуджаць травяныя зародкі да росту?
  28. Ці ёсьць у дажджу бацька? альбо хто нараджае кроплі расы?
  29. З чыйго чэрава выходзіць лёд, і іней нябесны, — хто родзіць яго?
  30. Воды, як камень, мацнеюць, і паверхня бездані замярзае.
  31. Ці можаш ты завязаць вузел Хіма і разьвязаць повязі Кесіль?
  32. Ці можаш ты выводзіць сузорэі ў свой час і весьці Ас зь яе дзецьмі?
  33. Ці ведаеш ты статуты неба, ці можаш усталяваць валадараньне яго на зямлі?
  34. Ці можаш узвысіць голас твой да воблакаў, каб вада шчодра пакрыла цябе?
  35. Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе: вось мы?
  36. Хто ўклаў мудрасьць у сэрца, альбо хто даў сэнс розуму?
  37. Хто можа разьлічыць воблакі сваёю мудрасьцю і ўтрымаць судзіны неба,
  38. калі пыл абарочваецца ў гразь і камлыгі зьліпаюцца?
  39. Ці ты ловіш здабычу ільвіцы і корміш маладых ільвянят,
  40. калі яны ляжаць у бярлогах альбо тояцца пад ценем у засадзе?
  41. Хто рыхтуе ворану корм ягоны, калі птушаняты яго крычаць да Бога, бадзяючыся безь ежы?
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter