Ёв, разьдзел 32

  1. Калі тыя трое мужоў перасталі адказваць Ёву, бо ён быў слушны ў вачах сваіх,
  2. тады загарэўся гнеў Эліуя, сына Варахіілавага, Вузіцяніна з племя Рамавага: загарэўся гнеў ягоны на Ёва за тое, што ён апраўдваў сябе больш, чым Бога,
  3. а на трох сяброў ягоных загарэўся гнеў ягоны за тое, што яны не знайшлі што адказаць, а тым часам вінавацілі Ёва.
  4. Эліуй чакаў, пакуль Ёў гаварыў, бо яны гадамі былі старэйшыя за яго.
  5. Калі ж Эліуй убачыў, што няма адказу ў вуснах тых трох мужоў, тады загарэўся гнеў ягоны.
  6. І адказваў Эліуй, сын Варахіілаў, Вузіцянін, і сказаў: я малады гадамі, а вы — старцы; таму я нясьмеліўся і баяўся казаць вам, што думаю.
  7. Я гаварыў сам сабе: няхай гавораць дні, і мнагалецьце навучае мудрасьці.
  8. Але дух у чалавеку і дыханьне ‹сеўладнага дае яму разуменьне.
  9. Не шматгадовыя толькі мудрыя, і не старыя разумеюць праўду.
  10. Таму я кажу: выслухайце мяне, абвяшчу вам сваю думку і я.
  11. Вось, я чакаў слоў вашых, услухоўваўся ў меркаваньні вашыя, пакуль вы прыдумлялі, што сказаць.
  12. Я пільна глядзеў на вас, ніхто з вас не выкрывае Ёва і не адказвае на словы яго.
  13. скажэце: мы знайшлі мудрасьць: Бог абвергне яго, а не чалавек.
  14. Калі б ён зьвяртаў словы да мяне, дык я ня вашымі словамі адказваў бы яму.
  15. Спалохаліся, не адказваюць болей: перасталі гаварыць.
  16. І як я чакаў, а яны ня кажуць, спыніліся і не адказваюць болей,
  17. дык і я адкажу ад сябе, абвяшчу сваю думку і я.
  18. Бо я поўны словамі, і дух ува мне цісьне мяне.
  19. Вось, нутрына мая, як віно неадчыненае: яна гатовая прарвацца, нібы новыя мяхі.
  20. Пагавару, і палегчае мне; адкрыю вусны мае і адкажу.
  21. На твар чалавека глядзець ня буду і ніякаму чалавеку лісьлівіць ня буду,
  22. бо я ня ўмею лісьлівіць: цяпер забі мяне, Творца мой.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter