Першая Летапісаў, разьдзел 4

  1. Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.
  2. Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.
  3. І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,
  4. Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.
  5. У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.
  6. І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.
  7. Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.
  8. Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.
  9. Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.
  10. І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў`.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.
  11. А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.
  12. Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.
  13. Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.
  14. Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.
  15. Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.
  16. Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.
  17. Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.
  18. І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Бітэі, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.
  19. Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа — Маахацянін.
  20. Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.
  21. Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Даэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,
  22. і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.
  23. Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.
  24. Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.
  25. Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.
  26. Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.
  27. У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.
  28. Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,
  29. у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,
  30. у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,
  31. у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,
  32. зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, — пяць гарадоў.
  33. І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.
  34. Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,
  35. Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,
  36. Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,
  37. і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.
  38. Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.
  39. Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;
  40. і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.
  41. І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.
  42. А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;
  43. і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter