Першая Летапісаў, разьдзел 1

  1. Адам, Сіт, Энос,
  2. Каінан, Малелэіл, Ярэд,
  3. Энох, Матусал, Ламэх,
  4. Ной, Сім, Хам і Яфэт.
  5. Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
  6. Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
  7. Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
  8. Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
  9. Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
  10. Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі.
  11. Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,
  12. Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма.
  13. Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта,
  14. Евусэя, Амарэя, Гергесэя,
  15. Эвэя, Аркея, Сінэя,
  16. Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
  17. Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.
  18. Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра.
  19. У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.
  20. Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
  21. Гадарама, Узала, Дыклу,
  22. Эвала, Авімаіла, Шэву,
  23. Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана.
  24. А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала,
  25. Эвэр, Фалэк, Рагаў,
  26. Сэруг, Нахор, Тара,
  27. Аўрам, ён жа Абрагам.
  28. Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл.
  29. Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,
  30. Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
  31. Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя.
  32. Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
  33. Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.
  34. І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль.
  35. Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй.
  36. Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік.
  37. Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза.
  38. Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
  39. Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна.
  40. Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана.
  41. Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
  42. Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран.
  43. Гэтыя — цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага — Дынгава;
  44. і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры.
  45. І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян.
  46. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів.
  47. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
  48. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі.
  49. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
  50. І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.
  51. І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
  52. старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
  53. старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
  54. старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter