Друзья, за все время, что занимаюсь этим проектом (15 год пошёл), я не просил с его страниц о какой-либо личной нужде.

Но сегодня, я прошу вас молиться о чуде.

8.5 часов назад (20.02 17:00MSK) мою жену госпитализировали, на 24 недели беременности. Врачи говорят, что в ближайшие сутки они ожидают, что мы потеряем ребенка. И с их же слов, тут только если чудо произойдёт (но они не особо верят в чудеса и обнадёживать нас не хотят).

Я никогда не обращал внимания, на рассказы о чудесах, ибо мы верим в Него не потому, что он творит их или нет. Но сегодня, я прошу вас молить Господа, чтоб Он свершил чудо и явил себя в данной ситуации. Чтоб он укрепил мою супругу дал здоровье ей и малышу, и дал принять нам Его решение, каким бы оно не было.

Я верю, в то, что Господь, для исцеления призывает нас молиться друг-за-другу, и по молитве праведных многое происходит.

Да будет наш Господь Бог и Спаситель, за всё прославлен!

// Леонид. Администратор, проекта Библия Онлайн.

~~

Благослови, душа моя, Господа, и вся внутренность моя — святое имя Его.

Благослови, душа моя, Господа и не забывай всех благодеяний Его.

Он прощает все беззакония твои, исцеляет все недуги твои; избавляет от могилы жизнь твою, венчает тебя милостью и щедротами…

Рут, разьдзел 1

  1. У тыя дні, калі кіравалі судзьдзі, стаўся голад на зямлі. І пайшоў адзін чалавек зь Віфляема Юдэйскага з сваёю жонкаю і двума сынамі жыць на палях Маавіцкіх.
  2. Імя таго чалавека Элімэлэх, імя жонкі ягонай Наэмінь, а імя двух сыноў ягоных Махлон і Хілеон; яны былі Эфрафяне зь Віфляема Юдэйскага. І прыйшлі яны на палі Маавіцкія і засталіся там.
  3. І памёр Элімэлэх, муж Наэміні, і засталася яна з двума сынамі сваімі.
  4. Яны ўзялі сабе жонак з Маавіцянак, — імя адной Орфа, а імя другой Рут, — і жылі там каля дзесяці гадоў.
  5. Але пасьля і абодва сыны яе, Махлон і Хілеон, памерлі, і засталася тая жанчына пасьля абодвух сваіх сыноў і пасьля мужа свайго.
  6. І ўстала яна зь нявесткамі сваімі і пайшла назад з палёў Маавіцкіх, бо пачула на палях Маавіцкіх, што Бог наведаў народ Свой і даў ім хлеб.
  7. І выйшла яна з той мясьціны, у якой жыла, і абедзьве нявесткі яе зь ёю. Калі яны ішлі па дарозе, вяртаючыся ў зямлю Юдэйскую,
  8. Наэмінь сказала дзьвюм нявесткам сваім: ідзеце, вярнецеся кожная ў дом маці сваёй; хай даруе Гасподзь вам літасьць, як вы зрабілі з памерлымі і са мною!
  9. хай дасьць вам Гасподзь, каб вы знайшлі прытулак кожная ў доме ў свайго мужа! І пацалавала іх. Але яны паднялі енк і плакалі
  10. і сказалі: не, мы з табою вернемся да народу твайго.
  11. А Наэмінь сказала: вярнецеся, доякі мае; навошта вам ісьці са мною? хіба ж ёсьць у мяне яшчэ сыны ў маім чэраве, якія былі б вам мужамі?
  12. вярнецеся, доякі мае, ідзеце, бо я ўжо старая, каб быць замужам; ды калі б я і сказала: «ёсьць мне яшчэ надзея», і нават калі б я гэтую ноч была з мужам і потым нарадзіла сыноў, —
  13. дык ці ж можна вам чакаць, пакуль яны вырасьлі б? ці ж можна вам марудзіць і ня выходзіць замуж? не, доякі мае, я вельмі маркочуся за вас, бо рука Гасподняя спасьцігла мяне.
  14. Яны паднялі енк і зноў заплакалі. І Орфа разьвіталася зь сьвякроўю сваёю, а Рут засталася зь ёю.
  15. Наэмінь сказала Руце: вось, ятроўка твая вярнулася да народу свайго і да сваіх багоў; вярніся і ты сьледам за ятроўкаю тваёю,
  16. але Рут сказала: ня прымушай мяне пакідаць цябе і вяртацца ад цябе; а куды ты пойдзеш, туды і я пайду, і дзе ты жыць будзеш, там і я жыць буду; народ твой будзе маім народам, і твой Бог — маім Богам;
  17. і дзе ты памрэш, там і я памру і пахаваная буду; хай тое і тое зробіць мне Гасподзь, і яшчэ болей зробіць: адна сьмерць разьвядзе нас з табою.
  18. Наэмінь, бачачы, што яна цьвёрда рашылася ісьці зь ёю, перастала ўгаворваць яе.
  19. І ішлі абедзьве яны, пакуль ня прыйшлі ў Віфляем. Калі яны прыйшлі ў Віфляем, увесь горад прыйшоў у рух ад іх, і казалі: гэта Наэмінь?
  20. Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь, а называйце мяне Мараю, бо Ўсемагутны спаслаў мне вялікую гароту;
  21. я выйшла адсюль у дастатку, а вярнуў мяне Гасподзь з пустымі рукамі; навошта называць мяне Наэміньню, калі Гасподзь прымусіў мяне пакутаваць, і ‹семагутны паслаў мне няшчасьце?
  22. І вярнулася Наэмінь, і зь ёю нявестка яе Рут Маавіцянка, якая прыйшла з палёў Маавіцкіх, і прыйшлі яны ў Віфляем на пачатку жніва ячменю.
Поделиться:
Facebook ВКонтакте Twitter